На мінулым тыдні кафедра беларускай і рускай моў арганізавала да Дня настаўніка віншавальную акцыю «Сваім выкладчыкам прысвячаю!» Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстай і запамінальнай атмасферы.
Студэнты 020 і 023 груп факультэта аздараўленчай фізічнай культуры сардэчна і пранікнёна павіншавалі сваіх любімых выкладчыкаў з прафесійным святам!
У шчырых віншаваннях яны выказалі бязмежную любоў да сваіх дарагіх выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, якія штодзённа перадаюць глыбокія веды, чалавечую мудрасць, шчырасць і дабрыню ім, моладзі, – будучыні нашай краіны! Умацоўваюць веру ў добры пачатак кожнага з іх, выхоўваюць высакародныя пачуцці, годнасць і патрыятызм!
У сваіх аўтарскіх радках студэнты выказалі сваю ўдзячнасць выкладчыкам за штодзённыя і нястомныя клопаты, добрыя і чулыя сэрцы, цудоўныя памкненні, вернасць свайму прызванню! Пажадалі бясконцай энергіі, безлічы цярпення, творчых поспехаў, гордасці за сваіх студэнтаў!
Кожны радок віншаванняў прасякнуты цеплынёй, дабрынёй, павагай да тых, хто сэрца аддае студэнтам!
З днём настаўніка віншуем!
Хай і свята, і ўсе дні
Вам удзячна падаруюць
Шмат сардэчнай цеплыні!
Хай праславяць справай слыннай,
Як настане працы час,
Вучні Вашыя краіну
І, руплівых, мудрых, Вас!