RU | EN | 中文
eye

Вершы беларускіх аўтараў дэкламавалі студэнты ў рамках акцыі «Чытаем вершы пра родную мову»

На моўных занятках плённа прайшла акцыя “Чытем вершы пра родную мову”. Прагучалі вершы, якія выразна прадэкламавалі студэнты 226 групы:

  • Сцяцэвіч Марыя “Дзе мой край” У. Караткевіча,
  • Буртылёва Ангеліна “Васільковая белая Русь” В. Марчанка,
  • Канановіч Таццяна “Ты будзеш жыць, радзіма!” М. Танка,
  • Задаліна Ульяна “Ты пакліч мяне. Пазаві!” Я. Янішчыц,
  • Трафімава Паліна і Кавалёва Ірына “Мая мова”  Л. Геніюш,
  • Аляксандр Панас “Мова” А. Грачанікава,
  • Самуэл Віўдзенка “Дала мне маці гэту мову” А. Пысіна,
  • Віктар Патыканый “Роднае слова” Я.Купалы,
  • Анастасія Шапарава “Роднае слова”Я. Купалы,
  • Васіліса Барадзінская “Беларусам” Я. Коласа,
  • Ксенія Дзядзюля “Сон” Н. Гальпяровіча,
  • Аляксандр Роліч “Зямля з блакітнымі вачамі” Э. Агняцвет, 
  • Арцём Чэцвярня “Настальгія” З. Буранка,
  • Коршак Марыя “Жураўлі” А. Быкава.

У аўдыторыя панавала паэтычная атмасфера, дзе кожны са студэнтаў  падчас чытання вершаў пра родную мову выказваў сваю бязмерную любоў да яе. Дэкан факультэта АФК Машарская Наталля Міхайлаўна з вялікім задавальненнем слухала, як узнёсла і пранікнёна ліліся па-беларуску вершы  з вуснаў студэнтаў. Таксама яна адзначыла высокі ўзровень майстэрства дэкламавання вершаваных твораў.

Старшы выкладчык беларускай мовы Каламійцава Вераніка Аляксандраўна падкрэсліла актуальнасць неўміручай думкі П. Панчанкі ў вершы “Родная мова”:

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Студэнты факультэта СГіА выступілі з дэкламацыяй патрыятычнай лірыкі Генадзя Бураўкіна, Ніла Гілевіча, Міхася Стральцова, Рыгора Барадуліна, Канстанцыі Буйло. Вершы беларускіх паэтаў дазволілі ўдзельнікам акцыі не толькі лепш зразумець і тым умацаваць повязі з родным, Радзімай, але проста дакрануцца да прыгожага, адчуць мастацтва слова.