RU | EN | 中文
eye

У межах Тыдня роднай мовы адбылася анлайн-акцыя “Натхненыя Бацькаўшчынай”

Цікавай і адметнай адзначана работа студэнтаў 225 групы  Раманюк Вольгі і Семашкі Данііла. Яны стварылі цудоўны аўтарскі відэасюжэт на беларускай мове пра знакамітага беларускага барца вольнага стылю Аляксандра Васільевіча Мядзведзя.

Праца знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам спартыўнай зоркі. У відэасюжэце узгадваецца, што А.В. Мядзведзь — заслужаны майстар спорту (1962), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1969), прафесар (1976). Спартыўную кар’еру распачаў у 1959 годзе на II Спартакіядзе народаў СССР, дзе заваяваў бронзавы мэдаль. З’яўляецца трохразовым алімпійскім чэмпіёнам (1964, 1968, 1972), прычым у трох розных вагавых катэгорыях (паўцяжкай, цяжкай і абсалютнай), 7 разоў (1962—1963, 1966—1967, 1969—1971) быў чэмпіёнам свету, 4 разы (1966, 1968, 1971 і 1972) — чэмпіёнам Еўропы. У 1961 годзе скончыў школу трэнэраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры, а ў 1965 годзе — інстытут. Па заканчэнні спартыўнай кар’еры працаваў дацэнтам у Мінскім радыётэхнічным інстытуце і трэнэрам па барацьбе.

У 2001 годзе вызнаны найлепшым спартсменам Беларусі XX стагоддзя. У 2005 годзе — найлепшым вольным барцом у гісторыі спорту і ўведзены ў Залу спарыўнай славы барацьбы. Жанаты, мае дваіх дзяцей — дачка і сын Аляксей (барэц, уладальнік Кубка свету). З 1970 году ў Беларусі праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя (катэгорыя Гран-пры).