18.11.2022 года ў чытальнай зале навуковай бiбліятэкі ўніверсітэта адбылася творчая сустрэча “Бацькоўская зямля! Я сын тваіх абшараў”, прысвечаная памяці беларускага паэта, педагога, перакладчыка, філолага, дацэнта кафедры беларускай і рускай моў БДУФК Мікалая Віктаравіча Шабовіча.
У мерапрыемстве, якое праводізіла кафедра беларускай і рускай моў сумесна з Беларускім дзяржаўным педагагічным ўніверсітэтам імя Максіма Танка, цэнтральнай бібліятэкай Янкі Купалы, прынялі ўдзел:
- Шабовіч Кацярына Валянцінаўна – жонка Шабовіча М.В.
- Таццяна Астапчык- дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ
- Быкаў Аляксандр Генадз’евіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіст
- Валянціна Паліканіна — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Камароўская Наталля Канстанцінаўна — загадчык сектара аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Янкі Купалы
- Страцэўскі Аляксандр – спявак, кампазітар
- Прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты БДУФК.
На мерапрыемства сабраліся тыя, хто быў добра знаемы з Мікалаем Віктаравічам Шабовічам на працягу таго ці іншага перыяду яго жыцця.
Вяла творчую сустрэчу Вераніка Аляксандраўна Каламійцава, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў. Вядучая разам з гасцямі ўзгадалі, якім быў Мікола Шабовіч: чалавекам з неверагоднай прагай да жыцця, з бязмежнай любоўю да сям’і, сваякоў, блізкіх і сяброў, самаадданым сваёй бацькаўшчыне, роднаму краю, спагадлівым і харызматычным выкладчыкам, выдатным мастаком беларускага слова, прыхільнікам і аматарам роднай мовы.
Калега М.В. Шабовіча, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Таццяна Астапчык разам са студэнтамі падрыхтавалі цудоўную прэзентацыю пра яго прафесійную і творчую дзейнасць. Назаўжды ў памяці кожнага з нас застанецца прысвячэнне Таццяны Астапчык шаноўнаму Мікалаю Віктаравічу, прасякнутае пачуццём шчырасці і ўдзячнасці, невычарпальнай любові…
На сустрэчы прагучалі мілагучныя песні на словы Мікалая Шабовіча ў выкананнні таленавітага спевака і кампазітара Аляксандра Страцэўскага. Студэнты 2 курса 125 групы Дзмітрый Шпакоўскі, Сазановіч Мікіта, Грудзько Іван, Пармонаў Кірыл пранікнёна чыталі вершы, якія напісаў паэт.
Шчырыя і пранікнёныя словы гучалі з вуснаў выступоўцаў: вядомай беларускай паэтэсы Валянціны Паліканінай, загадчыка сектара аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Янкі Купалы Камароўскай Наталлі, журналіста і земляка Быкава Аляксандра ў адрас паэта, выкладчыка, перакладчыка, які пакінуў нам у спадчыну багатую і шматгранную творчасць, а разам з ёй — цеплыню сваёй душы.