У рамках Тыдня беларускай мовы адбылася сустрэча з пісьменніцай і даследчыцай, кандыдатам філалагічных навук Шамякінай Марыяй Вячаславаўнай.
У сваім выступленні яна пазнаёміла слухачоў з творамі беларускай фантастыкі савецкага перыяду. Разглядалася творчасць вядомых пісьменнікаў: Яна Баршчэўскага, Вацлава Ластоўскага, Янкі Маўра. А таксама творы незаслужана забытых пісьменнікаў: Міколы Гамолкі, Уладзіміра Шыціка, Андрэя Александровіча.