23 верасня студыэнты факультэта аздараўленчай фізічнай культуры, якія пражываюць у інтэрнаце, прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце «Беларуская кухня», які праходзіў у рамках Тыдня роднай мовы.
Беларусы маюць сваю гістарычна вызначаную кухню, якая характарызуецца пэўным наборам прадуктаў, асаблівымі спосабамі прыгатавання, непаўторным смакам самых розных страў, культурна-бытавымі і сімволіка-абрадавымі функцыямі. Наша нацыянальная ежа добра збалансаваная і карысная для здароўя.
Увесь вечар дзяўчаты гатавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні, пасля запрасілі ўсіх жадаючых пачаставацца прыгатаванай ежай.