RU | EN | 中文
eye

Кафедра беларускай і рускай моў напярэдадні святкавання Дня маці правяла акцыю “Віншавальны ліст любай матулі”

Кафедра беларускай і рускай моў напярэдадні святкавання Дня маці правяла акцыю “Віншавальны ліст любай матулі” сярод беларускіх і замежных студэнтаў у межах вувычаемых гуманітарных дысцыплін.

Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню павагі, чуласці, цеплыні, пяшчоты і любові да самага дарагога чалавека на зямлі – матулі.

Студэнты падрыхтавалі паштоўкі, дзе з вялікай зацікаўленасцю напісалі словы захаплення, удзячнасці і павагі тым, хто дараваў жыццё і знаходзіцца заўжды побач.

Творчыя работы студэнтаў “Віншавальны ліст любай матулі” адлюстраваны на фотаздымках.

Усім матулям нашага ўніверсітэта ў падарунак адрасуюцца вершаваныя радкі беларускіх пісьменнікаў:

Самыя добрыя вочы — матчыны.
Самыя дбайныя рукi — матчыны.
Самае чуйнае сэрца — матчына.
Самая шчырая песня — матчына…
Цалуйце рукi любыя матуль,
Прапахлыя калоссямі i сонцам.
З душой, прачуленай да донца,
Цалуйце рукi любыя матуль. (Міхась Пазнякоў)

Я слаўлю маму, бо яна-як Бог
Усім прабачыць і ўсё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог. (Мікола Ляшчун)