RU | EN | 中文
eye

Кафедра беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры ў Дзень Маці разам са студэнтамі, а таксама Мінскім гарадскім ааддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі адрасуюць самыя цёплыя і шчырыя словы матулям усёй Беларусі

Матуля

Самыя добрыя вочы — матчыны.
Самыя дбайныя рукi — матчыны.
Самае чуйнае сэрца — матчына.
Самая шчырая песня — матчына.
Самая светлая радасць — матчына.
Самая цiхая крыўда — матчына.
Самая цяжкая стома — матчына.
Самая вострая скруха — матчына.
Самыя горкiя слёзы — матчыны.
Самы пакутлiвы час — без яе…

Самы салодкi сон,
Самы святочны настрой,
Самы святлiсты ўспамiн,
Самы празрысты сум —
Дома, у мамы.
Самы трывожны сон,
Самы тужлiвы настрой,
Самы балючы ўспамiн,
Самы гнятлiвы сум —
Дома, без мамы…

Цалуйце рукi любыя матуль,
Прапахлыя калоссямі i сонцам.
З душой, прачуленай да донца,
Цалуйце рукi любыя матуль.
Не забывайце, што для iх бясконца
Цяжэе вечных клопатаў хатуль.
Цалуйце рукi любыя матуль,
Прапахлыя калоссямі i сонцам.

Міхась Пазнякоў — старшыня Мінскага гарадскога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.