21 верасня ў БДУФК адбыўся флаер-фэст «Мой родны кут, як ты мне мілы…», у якім прыняла удзел 123 група. Студэнты творча падыйшлі да дадзенага мерапрыемства. Праз вобразныя сродкі мастацтва моладзь адлюстравала свае пачуцці да роднага краю: любоў да яго, гонар за самабытнасць, непаўторнаць і прыгажосць, пашану да кожнага куточка роднай зямлі. Уласныя перажыванні студэнтаў увасобіліся на флаерах у яркай палітры колераў, пахаў і гукаў.
Разнастайныя сюжэты, якія ва ўсёй сваёй паўнаце раскрываюць тэматыку флаер-фэста «Мой родны кут, як ты мне мілы…», прадстаўлены на фотаздымках.