RU | EN | 中文
eye

25 мая — Дзень памяці Максіма Багдановіча

25 мая 1917 года скончыўся зямны шлях і пачалося жыццё вечнае ў Максіма Багдановіча, аднаго з самых выдатных беларускіх творцаў.

У Год гістарычнай памяці спаўняецца 105 год з дня смерці класіка беларускай літаратуры.

Увесь дзень у фае ўніверсітэта на экране презентуецца дакументальны фільм Алега Лукашэвіча «Максім Багдановіч. З дому на Радзіму», які расказвае цікавыя факты пра жыцце літаратурнага класіка, што не ўвайшлі ні ў адзін падручнік па беларускай літаратуры. Таксама будуць гучать песні на вершы Максіма Багдановіча.

У чытальный зале навуковай бібліятэкі ўніверсітэта арганізавана выстава твораў Максіма Багдановіча.

У гэты дзень Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае  прыняць удзел у праграме “Захавальнікі памяці”, якая дазволіць гасцям іншымі вачыма паглядзець на асноўную экспазіцыю, даведацца пра галоўных фондаўтваральнікаў, а таксама зазірнуць у “святая святых” – фонды музея.