RU | EN | 中文
eye

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы!

21 лютага 2022 года на кафедры беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК адбылася літаратурна-музычная гасцёўня «Якая цудоўная родная мова!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Святочнае мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ўніверсітэта, дзе прайшла цікавая сустрэча з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Янай Патапенка і Палінай Чэпа. Прадстаўнікі музейнай эліты выступілі на тэму “Папулярызацыя традыцыйнай культуры і народных святаў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту”, якую прэзентавалі ў творчым фармаце.

Удзельнікі гасцёўні развучылі і заўзята праспявалі экспромтам песню  “У нас сягоння Масленіца”.  Шмат станоўчых эмоцый у прысутных выклікалі беларускія народныя гульні “Вароты” і “Журавель”.

Захапіў удзельнікаў свята і  навучальны працэс падчас авалодвання элементамі беларускіх народных танцаў, такіх як  “Лявоніха” і “Картузэ” з выкарыстаннем разнастайных кампазіцыйных прыёмаў. Цікава было назіраць за грацыяй і прыгажосцю рухаў у дзяўчат, статнасцю і добрай выпраўкай ў юнакоў. Рухі танцораў былі прасякнуты дынамізмам, унутраным эмацыйным напалам і народным духам.

Кафедрай беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК быў створаны відэафільм, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі і стваральнікі фільма:

  1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, факультэт масавых відаў спорту

Студэнтка 224 групы МВС Коцікава Аляксандра

  1. Яслі-сад №25 ААТ «Беларуськалій»

Музычны кіраўнік Купрацэвіч Юлія Уладзіміраўна з выхаванцамі

  1. Сш №6 г. Мінска

Навучэнцы 5”Б” класа

  1. Фундаментальная бібліятэка БДУ. Сябры клуба аматараў мастацкага слова «КлУмБа»

Студэнты філфака БДУ, сябры клуба Ягор Кудакцін, Вікторыя Жытнік, супрацоўнік ФБ БДУ Крысціна Ніканюк

  1. Газета «Звязда»

Спецкарэспандэнт Дзядзюля Алена

  1. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, навукова-асветніцкі аддзел

Малодшыя навуковыя супрацаўнікі Яна Патапенка і Паліна Чэпа

  1. Аграсядзіба «Гаенскія вытокі»

Гаспадыня Селях Наталля Міхайлаўна

  1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных навук Глубачэнка Васіль Міхайлавіч

  1. Мінскае гарадское аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Старшыня МГА ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч

  1. Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Мінска

Протаіерэй Грамыка Яўген

  1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства

Доктар філалагічных навук, прафесар Шамякіна Таццяна Іванаўна

  1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, кафедра беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры

Старшы выкладчык Каламійцава Вераніка Аляксандраўна.

Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і захоўвання фонда навуковай бібліятэкі БДУФК падрыхтаваў цікавую выставу беларускіх выданняў па спартыўнай тэматыцы.

Дзякуючы мерапрыемству,  прысвечанаму Міжнароднаму дню роднай мовы, яго удзельнікі больш глыбока спасціглі беларускую мову і народную культуру, пашырылі кругагляд адносна традыцыйнай культуры і народных святаў, якія дайшлі з глыбіні стагоддзяў і захавалі багацце этнічнай самасвядомасці, высокую духоўнасць і высакароднасць душы нашага  народа.

Выкладчыкі і студэнты, а таксама ўсе ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні «Якая цудоўная родная мова!” не толькі пачулі, але і чарговы раз адчулі, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная, пявучая і музычная, мудрая і самабытная беларуская мова.