RU | EN | 中文
eye

21 лютага адбудзецца літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

21 лютага 2022 года адбудзецца літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Арганізатары:

  • кафедра беларускай і рускай моў факультэта аздараўленчай фізічнай культуры;
  • Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Удзельнікі мерапрыемства:

  • кафедра беларускай і рускай моў;
  • Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту;
  • Беларускі дзяржаўны  ўніверсітэт культуры і мастацтваў;
  • Мінскае гарадское аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства;
  • Фундаментальная бібліятэка БДУ. Сябры клуба аматараў мастацкага слова «КлУмБа»;
  • Беларуская грамадска-палітычная газета «Звязда»;
  • Аграсядзіба «Гаенскія вытокі»;
  • Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Мінска;
  • СШ №6 г. Мінска;
  • Яслі-сад №25 ААТ «Беларуськалій» г. Салігорска.

Дата і месца правядзення: БДУФК, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 105, галоўны корпус (1 паверх, чытальная зала навуковай бібліятэкі), у 12.00.

Фармат правядзення: вочна-завочны.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве.

Кафедра беларускай і рускай моў
220020, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 105
+375 17 374 73 90, +375 29 193 51 41

Каардынатар: КАЛАМІЙЦАВА ВЕРАНІКА АЛЯКСАНДРАЎНА, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў.